Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр мадэльер П’ер Кардэн


П’ер Кардэн
П’ер Кардэн

Францускі куцюрʼе Пʼер Кардэн памёр сёньня на 99-м годзе жыцьця. Пра гэта яго сямʼя паведаміла агенцтву Agence France-Presse.

Кардэн — адзін са стваральнікаў сучаснага сьвету высокай моды. У 1960 годзе ён першым паказаў публіцы калекцыю мужчынскага адзеньня. Быў адным зь першых, хто заняўся джынсавым напрамкам у модзе, адзеньнем для моладзі і дзяцей. Кардэн адным зь першых пачаў прадаваць дызайнэрскія рэчы ў масавых крамах. У 1970 годзе ён ствараў дызайн для скафандраў амэрыканскіх касманаўтаў.

Мадэльер запатэнтаваў больш за 500 вынаходак у галіне моды, у тым ліку каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз».

Мадэльер быў камандорам ордэну Ганаровага легіёну, меў шмат замежных узнагародаў, у 2002 годзе ён быў уганараваны ордэнам Скарыны. У 2004 годзе наведваў Менск.

Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у той візыт ён сказаў:

— Я амбасадар цярпімасьці, я не займаюся палітыкай. Перш за ўсё я чалавек кантактаў, якія я не падзяляю ні паводле рэгіянальных, ні паводле палітычных меркаваньняў. Я хачу разумець кожную асобу. Я наведваў камуністычныя краіны, калі сам быў капіталістам. Упершыню пабываў у СССР у 1963 годзе, наведваў Кубу, Манголію, пабываў усюды ў сьвеце. І гэта не мая функцыя — тлумачыць прычыны чыёйсьці палітыкі. Я мяркую, што мне не належыць дыскутаваць пра паводзіны любога кіраўніка дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG