МЕНСК. Беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны вядомага францускага куцюр’е П’ера Кардэна, перадае “Інтэрфакс”.
"П’ер Кардэн ёсьць сапраўдным сябрам нашай краіны, які дапамагае Беларусі пераадольваць наступствы чарнобыльскай катастрофы і з зайздросным энтузіязмам прапагандуе сярод французаў беларускую культуру”, -заявіў Лукашэнка. Раней ордэнам Скарыны былі ўзнагароджаныя першы расейскі прэзыдэнт Ельцын, маскоўскі мэр Лужкоў, дзяржсакратар Саюза Расеі і Беларусі Барадзін, кампазітар Пахмутава.