Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 26-гадовую жыхарку Скідзеля завялі крымінальную справу за графіці з бусламі і «Пагоняй»


Горад Скідзель
Горад Скідзель

Дзеяньні дзяўчыны кваліфікавалі па артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу «Псаваньне маёмасьці». Аўтарку графіці ўзялі пад варту.

У Скідзелі і Горадзенскім раёне намалявалі некалькі графіці на прыпынках і сьценах. Усе малюнкі і надпісы зрабілі прыкладна ў сярэдзіне сьнежня. Міліцыя Горадзенскай вобласьці падазрае ў аўтарстве графіці 26-гадовую дзяўчыну.

У яе дома правялі ператрус, знайшлі трафарэт і фарбы. Дзяўчына малявала буслоў, «Пагоню», навагоднюю ялінку з надпісамі «Жыве Беларусь» і «Скідзель Далучайся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG