Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга Беларусі: дамовіліся наконт цаны на расейскі газ на 2021 год «практычна на ўзроўні 2020»


Уладзімір Пуцін і кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер

Сёньня ў Санкт-Пецярбургу міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшыня праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер падпісалі пратакол паміж «Газпромам» і ўрадам Беларусі, у якім вызначаны парадак фармаваньня цаны прыроднага газу для Беларусі ў 2021 годзе.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Канкрэтная цана пры гэтым не абнародуецца. Сёлета яна складае 127 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі пракамэнтавала падпісаньне пратаколу, адзначыўшы, што «ўзгоднены бакамі ўзровень цэнаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 году».

На працягу бягучага году беларускі бок неаднойчы заяўляў пра неабходнасьць істотна зьнізіць дзейную цану на расейскі прыродны газ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG