Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішусьцін: Расея і Беларусь дасягнулі дамоўленасьцяў у аплаце энэрганосьбітаў


Аляксандар Лукашэнка і Міхаіл Мішусьцін у Палацы незалежнасьці ў Менску, 3 верасьня 2020 году
Аляксандар Лукашэнка і Міхаіл Мішусьцін у Палацы незалежнасьці ў Менску, 3 верасьня 2020 году

Беларусь дасягнула дамоўленасьцяў з Расеяй аб аплаце энэрганосьбітаў. Пра гэта заявіў сёньня старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін на перамовах беларускай і расейскай урадавых дэлегацый у Менску, перадае БелТА.

26-ы дзень пратэстаў. Лукашэнка замяніў сілавікоў. Студэнты пагражаюць страйкам. Суды над тэлевядоўцамі і журналістамі

«Хацеў бы павітаць рашэньні, якія сёньня былі прынятыя аб нашых узаемных пытаньнях, зьвязаных з аплатай энэрганосьбітаў. Мы дасягнулі з вамі ўсіх дамоўленасьцяў», — адзначыў Міхаіл Мішусьцін.

У канцы 2019 году паміж Беларусьсю і Расеяй разгарэлася спрэчка аб цане на газ. Беларукі бок дамагаўся цаны на ўзроўні Смаленскай вобласьці. Расея у адказ прапанавала плян больш шчыльнай інтэграцыі ў форме падпісаньня так званых «дарожных мапаў».

  • У красавіку 2020 году, калі цэны на газ на эўрапейскім рынку істотна зьнізіліся на фоне пандэміі і падзеньня нафтавых цэнаў, Менск стаў патрабаваць ад «Газпрома» перагляду сёлетняга кантракту. Цана на газ была захаваная на ўзроўні 2019 году — 127 даляраў за тысячу кубамэтраў, тады як на спотавым рынку яна апусьцілася ніжэй за 100 даляраў.
  • 29 траўня кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што гатовы пачаць перамовы зь Беларусьсю пасьля пагашэньня доўгу за пастаўлены газ у памеры 165 млн даляраў. У адказ Мінэнерга Беларусі заявіла, што ня мае запазычанасьці, проста ёсьць рознагалосьсі паміж суб’ектамі гаспадараньня ў вызначэньні цаны на газ з улікам яго калярыйнасьці.
  • Паводле экспэртаў, доўг мог утварыцца ад таго, што Беларусь ня плаціць надбаўкі ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь» («дачка» «Газпрома») за дастаўку газу спажыўцам. Па словах крыніцы парталу ў энэргетычным комплексе, спрэчка да гэтага часу ня вырашана, памер доўгу «перавысіў 250 млн даляраў».
  • Паводле крыніц агентцва ​«Інтэрфакс»​, гэты доўг склаў 273 млн даляраў. 17 ліпеня міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч заявіў, што перамовы працягваюцца. Ён падкрэсьліў, што цана на газ «павінна быць канкурэнтаздольнай» у першую чаргу для беларускіх кампаній.
  • Беларусь штогод імпартуе з Расеі каля 20 млрд кубамэтраў газу. Менск неаднаразова прапаноўваў зьнізіць цану да ўзроўню Смаленскай вобласьці. Аднак прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін заявіў, што бакі могуць абмеркаваць адзіныя цэны на энэрганосьбіты толькі пасьля зацьвярджэньня дарожных мапаў і пачатку рэальнай «паглыбленай інтэграцыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG