Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сьвяткуюць 425-годзьдзе зацьвярджэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі


Апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў айцец Сяргей Гаек на сустрэчы з Папам Францішкам (2015)

З нагоды 425-й гадавіны зацьвярджэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі Папам Клімэнтам VIII у менскай грэка-каталіцкай супольнасьці пройдзе адмысловае набажэнства.

23 сьнежня 1595 году ў Рыме прадстаўнікоў эпіскапату праваслаўнай Кіева-Літоўскай Мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату біскупаў Іпація Пацея і Кірылу Цярлецкага прыняў у сьвяточнай атмасфэры Папа Клімэнт VIII, піша Catholic.by.

Перад ім яны далі ўрачыстае Вызнаньне веры і прысягнулі Папу — за сябе і за іншых — на вечнае злучэньне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага Пасаду ў Рыме.

У той жа дзень Папа выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis («Вялікі Пан і вельмі ўслаўлены»), якой зацьвердзіў унію Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой. Унія была прынятая на Сынодзе ў Берасьці, які праходзіў 16–18 кастрычніка 1596 году.

23 сьнежня 2020 году ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве — дзень падзячнай малітвы. У Менску Боская Літургія служыцца ў храме Душпастырскага цэнтру сьвятога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) а 18.

Сёньня ў Беларусі існуе каля трох дзясяткаў грэка-каталіцкіх парафій і місійных пляцовак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG