Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне імклівай інфляцыі ўрад Беларусі перагледзеў памер мінімальнага заробку


Ілюстрацыйнае фота.

Ад 1 студзеня 2021 году ў Беларусі будзе новы памер месячнага мінімальнага заробку — 400 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў.

Годам раней паказьнік складаў 375 рублёў, нагадвае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Прычынай росту — тэмпы інфляцыі.

Толькі за сёлетні лістапад мінімальны заробак падрос да 388 рублёў 42 капеек. У кастрычніку інфляцыя перавысіла 5% да студзеня, калі пераглядаюцца памеры базавай велічыні і базавай стаўкі. А ў адносінах да лістапада лічба яшчэ большая — 6,6%. Экспэрты не выключаюць, што па выніках 2020 году паказьнік інфляцыі можа дасягнуць 10%.

Згодна зь ведамаснымі нарматывамі, мінімальны заробак — дзяржаўны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, якога наймальнік абавязаны трымацца ў якасьці найніжэйшай дапушчальнай мяжы.

Мінімальны заробак цягам году мусіць індэксавацца ў адпаведнасьці з даходамі насельніцтва на фоне інфляцыі. Ён прымяняецца ў дачыненьні да работнікаў, аплата працы якіх вылічваецца на аснове месячных тарыфных ставак ці службовых акладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG