Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады кажуць пра рост эканомікі. А што пра гэта кажуць лічбы?


Таварны цягнік з нафтай. Гарадок (Віцебская вобласьць), сакавік 2020

Міністэрства эканомікі Беларусі ў апошнія месяцы адзначае ўстойлівую тэндэнцыю прыросту эканомікі, паведаміў міністар Аляксандар Чарвякоў.

«Зь ліпеня сфармавалася ўстойлівая тэндэнцыя, калі эканоміка прырастае штомесяц. Прычым аднаўленьне адбываецца не за кошт працы на склад, а ў выніку рэальных продажаў, у тым ліку на экспарт», — прыводзіць словы Чарвякова прэс-служба міністэрства.

Продажы, наадварот, упалі

Паводле статыстыкі Белстату, запасы прадукцыі ў прамысловасьці на складах вырасьлі на 5%. За восем месяцаў гэтага году зьнешнегандлёвы таваразварот скараціўся на 17,7% і склаў 43,6 мільярда даляраў. Экспарт зь Беларусі зьнізіўся на 16,4% і склаў 20,6 мільярда даляраў.

Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся ўдвая

Продаж нафтапрадуктаў за мяжу — стратэгічная галіна для Беларусі. Пры набыцьці адносна таннай нафты ў Расеі і яе перапрацоўцы на беларускіх НПЗ эканоміка зарабляла на продажы нафтапрадуктаў на Захад.

Але сёлета Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў толькі на 1,7 мільярда даляраў за восем месяцаў гэтага году. Гэта ў 2,3 раза менш, чым было летась.

Скараціўся экспарт нафтапрадуктаў у Вялікую Брытанію, Літву і Нідэрлянды — гэта іх асноўныя пакупнікі. А вось экспарт у Расею нават крыху вырас.

Агулам жа экспарт усіх мінэральных прадуктаў зь Беларусі скараціўся ў 2,2 раза.

А што з ВУП?

Па выніках студзеня-кастрычніка ВУП Беларусі скараціўся на 1,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Многія ІТ-кампаніі задумваюцца пра рэлякацыю свайго бізнэсу ў іншыя краіны. Пры гэтым доля ІТ ва ўнутраным валавым прадукце Беларусі — 6,5%.

Да ўсяго гэтага варта дадаць дзяржаўны доўг Беларусі. З часу выбараў ён вырас на 3,7 мільярда рублёў і цяпер складае 56,9 мільярда рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG