Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлекамунікацыйная кампанія А1 раскрытыкавала рост падаткаў на прыбытак, заплянаваны ў Беларусі


Вежа мабільнай сувязі
Вежа мабільнай сувязі

Падвышэньне стаўкі падатку на прыбытак, прадугледжанае праектам закону «Аб зьменах у Падатковы кодэкс», нэгатыўна паўплывае на прывабнасьць Беларусі для замежных інвэстараў, лічаць у кампаніі.

У прыватнасьці, для апэратараў сотавай сувязі праект зьменаў прадугледжвае сур’ёзнае падвышэньне стаўкі падатку на прыбытак: ад 18% да 30%. Згодна з тлумачэньнем уладаў, такія захады закліканыя кампэнсаваць выдаткі на барацьбу з COVID-19.

Аднак, на думку прадстаўнікоў А1, гэтыя зьмены пацягнуць за сабой непажаданыя эканамічныя наступствы, пракамэнтавалі «Інтэрфаксу» у кампаніі А1.

«Як частка A1 Telekom Austria Group, буйнога інвэстара ў сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій у Беларусі, на працягу многіх гадоў мы зьяўляемся адным з набуйнейшых падаткаплатнікаў сярод кампаній зь недзяржаўнай формай уласнасьці. Таму выказваем шкадаваньне, што тэлекамунікацыйная і IT-галіны зноў сутыкаюцца з пагаршэньнем інвэстыцыйнага клімату для вядзеньня бізнэсу — у той час як іншыя краіны заахвочваюць інвэстыцыі ў сфэрах інфармацыйных тэхналёгій і лічбавай трансфармацыі».

Пад дзеяньне праекту закону «Аб зьменах у Падатковым кодэксе» трапляюць усе беларускія апэратары фіксаванай і мабільнай сувязі (А1, МТС, life :), а таксама beCloud) і РУП «Белтэлекам» як апэратар у аказаньні паслуг электрасувязі.

Акрамя таго, беларускія ўлады прымушаюць мабільных апэратараў абмяжоўваць інтэрнэт-трафік карыстальнікам падчас масавых акцый пратэсту, што таксама выклікае занепакоенасьць у інвэстараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG