Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Беларусі пачалася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў


Менск, 23 жніўня 2020
Менск, 23 жніўня 2020

Чаму ў Беларусі пачалася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя ідзе пад бел-чырвона-белым сьцягам?

Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў і палітолягі Андрэй Казакевіч, Арсені Сівіцкі і Арцём Шрайбман.

Казакевіч

  • Палітычны выбух быў бы сёлета, нават калі б не было вылучэньня такіх асобаў, як Ціханоўскія і Бабарыка.
  • Прычына — вельмі дзіўныя паводзіны ўлады прыкладна апошнія 2 гады, тая ж сытуацыя з пандэміяй.
  • Увесну і ўлетку Лукашэнка фактычна ня вёў палітычную кампанію.
  • Што да гандызму, то Гандзі змагаўся 20 гадоў, пакуль Індыя ня стала незалежнай.
  • Канстытуцыйная рэформа цалкам правальваецца.
  • На фоне масавых рэпрэсіяў, пры дзясятках палітвязьняў, бессэнсоўна спадзявацца на падтрымку гэтай рэформы.
  • Няма ніякай уцямнай візіі, якой будзе палітычная сыстэма Беларусі ў выніку гэтай рэформы.
  • Што абяцае, гарантуе гэтая рэформа, скажам, той жа Канапацкай?
  • Улада нікому нічога не прапаноўвае. За ёй — палітычная пустата.

Кузьняцоў

  • Зарана казаць, што ў Беларусі гандызм не прайшоў.
  • Мірныя працэсы — справа доўгая, працягласьць працэсу абумоўленая ў тым ліку і маналітнасьцю сыстэмы, а яна ў Беларусі вельмі моцная.
  • Я перакананы, што ў Беларусі іншы сцэнар рэвалюцыі быў немагчымы.
  • Ва Ўкраіне былі сілы, якія шмат гадоў рыхтаваліся да рашучых сілавых дзеяньняў. Нічога падобнага ў Беларусі няма, у Беларусі не было каму гэта рабіць.
  • У большасьці тых, хто сышоў з сыстэмы, было адчуваньне, што тое, што адбываецца, — гэта парушэньне ўсіх правілаў жыцьця і маралі.
  • У першыя тыдні пасьля 9 жніўня многім падавалася, што перамога блізкая. І шмат што хацеў сваімі дзеяньнямі гэтую перамогу наблізіць.
  • Сыход людзей з сыстэмы не спыняецца дагэтуль.
  • У сыстэме дагэтуль шмат людзей, якія з народам.

Сівіцкі

  • Нягледзячы на партызанскую культуру, беларускі пратэст прынцыпова мірны.
  • Ён аб’ядноўвае вельмі разнастайныя колы грамадзтва.
  • Пратэст — пункт кансалідацыі беларускай нацыі.
  • Пратэст абумоўлены глыбокімі структурнымі зьменамі ў беларускім грамадзтве — зьмена генэрацыяў, зьмена структуры каштоўнасьцяў.
  • Улада паказала, што жыцьцё сваіх грамадзян для яе нічога не каштуе, яна гэта паказала і падчас каранакрызісу, і ў першыя дні пасьля выбараў.
  • Галоўным бэнэфіцыярам рэвалюцыі ў Беларусі будзе Расея.
  • Расея шмат інвэставала ў стварэньне ўмоваў гэтай рэвалюцыі.
  • Гэта яна зрабіла ў тым ліку і пагаршэньнем умоваў супрацоўніцтва зь Беларусьсю.
  • Расея з 2015 году мэтадычна скарачала энэргетычную рэнту для беларускай улады.
  • Менавіта таму Лукашэнка больш ня можа выконваць свае абавязаньні па «сацыяльным кантракце».
  • Расея паспрабуе скарыстаць цяперашні палітычны крызіс у Беларусі, каб вырашыць праблему Лукашэнкі.
  • Яна хацела б захаваць свой уплыў, але ня можа выдаткоўваць столькі грошай, як раней, на падтрыманьне неэфэктыўнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі Лукашэнкі.
  • Галоўным ініцыятарам зьмены рэжыму Лукашэнкі будзе Масква.

Шрайбман

  • Падтрымка Расеі была важным, але не ключавым чыньнікам.
  • Пуцін заявіў аб сваёй пазыцыі ўжо пасьля таго, як стала зразумела, што Лукашэнка не зьбіраецца здавацца і што яго эліты, па вялікім рахунку, не раскалоліся.
  • Расея чакала, хто возьме ініцыятыву ў свае рукі. Калі б Лукашэнка прайграваў, то Расея яго б не падтрымлівала любой цаной.
  • Улада была гатовая ўжываць сілу, а пратэстоўцы — не.
  • Чым больш жорсткі рэжым, тым большага градусу гвалту ён патрабуе, каб пачаць расколвацца.
  • БЧБ-сьцяг стаў агульным сымбалем пратэсту.
  • Ён напоўніўся зусім іншым сэнсам, чым ён меў раней.
  • Раней ён меў сэнс нацыянальны, цяпер — агульнадэмакратычны, антыаўтарытарны.
  • БЧБ-сьцяг выйшаў за межы ідэалягічнага гета.
  • Гэты сьцяг усё яшчэ не карыстаецца падтрымкай большасьці, пра што сьведчаць апытаньні Chatham House.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG