Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар энэргетыкі: Налета падрыхтуем абгрунтаваньне для другой АЭС


Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота
Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота

За 2021 год плянуецца падрыхтаваць абгрунтаваньне будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў сёньня міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе БелаПАН

Журналісты на прэсавай канфэрэнцыі нагадалі міністру пра нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб плянах будаўніцтва другой АЭС у Беларусі і спыталі, ці вядуцца работы па ацэнцы гэтага праекту.

«Так, гэтая работа вядзецца, задзейнічаныя адпаведныя органы дзяржкіраваньня, — адказаў Каранкевіч. — Цяпер праводзяцца пошукавыя працы для таго, каб падрыхтаваць адпаведныя матэрыялы і абгрунтаваньні. Мы плянуем усю гэтую працу правесьці на працягу 2021 году».

Падчас адкрыцьця трэцяй веткі Менскага мэтрапалітэну 6 лістапада, за дзень да афіцыйнага адкрыцьця Беларускай АЭС, Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ў краіне неабходна пабудаваць яшчэ адну атамную электрастанцыю: «Электраэнэргіі будзе дастаткова. Нашыя „пратэстуны“ плачуць, што няма куды яе падзець. Слухайце, як няма куды падзець электраэнэргію? Нам яшчэ трэба адну такую станцыю пабудаваць, каб адысьці ад залежнасьці па вуглевадародах. Гэта шчасьце, падарунак».

8 лістапада генэральны дырэктар расейскай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў у інтэрвію тэлеканалу СТВ заявіў, што карпарацыя гатовая ўдзельнічаць у будаўніцтве другой АЭС у Беларусі. Паводле яго, калі такое рашэньне будзе прынятае, тэрміны будаўніцтва гэтага аб’екта будуць скарочаныя, а кошт — аптымізаваны.

У відэазвароце, апублікаваным 10 лістапада на сайце «Росатома», Ліхачоў паведаміў, што кіраваная ім расейская дзяржкарпарацыя абмяркоўвае з кіраўніцтвам Беларусі будаўніцтва яшчэ адной АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG