Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская «дачка» беларускай «БНК» і «Укртранснафта» падоўжылі ўгоду аб транзыце нафты з Азэрбайджану праз Украіну


Тэрмінал нафтаправоду Адэса — Броды
Тэрмінал нафтаправоду Адэса — Броды

Брытанская даччыная структура «Беларускай нафтавай кампаніі» BNK (UK) Limited і ўкраінская кампанія «Укртранснафта» падоўжылі на 2021 год дзеяньне рамкавай угоды аб транзыце нафты з Азэрбайджану ў Беларусь нафтаправодам Адэса — Броды з выкарыстаньнем часткі магістральнага нафтаправоду «Дружба».

Як паведамілі Свабодзе ва ўкраінскай кампаніі, зьмест рамкавай угоды не зьмяніўся. Беларусь да канца месяца вызначае аб’ёмы нафты, якія плянуе транспартаваць праз Украіну ў наступным месяцы, і на гэтай падставе падпісваецца ўгода, дадатковая да рамкавай.

«Падаўжэньне дакумэнту адбылося на пачатку сьнежня шляхам заключэньня дадатковай угоды. У студзені наступнага году чакаецца чарговая партыя нафты для Беларусі», — паведаміла суразмоўца Свабоды.

У кампаніі «Укртранснафта» таксама пацьвердзілі, што перад пралянгацыяй дакумэнту беларускі бок настойваў на зьмяншэньні тарыфаў на транзыт, але гэта можа адбыцца толькі пры ўмове істотнага павелічэньня абʼёмаў транспартаваньня нафты.

Паводле інфармацыі ўкраінскай кампаніі, на 21 сьнежня Беларусь транспартавала праз Украіну 794 тысячы тон нафты, і яшчэ 85 тысяч тон атрымае найбліжэйшым часам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG