Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як АМАП затрымліваў людзей у мікрараёне Лебядзіны ў Менску


Амапаўцы. Ілюстрацыйнае фота
Амапаўцы. Ілюстрацыйнае фота

У суботу, 19 сьнежня, у Менску і ваколіцах і іншых гарадах Беларусі прайшлі лякальныя акцыі пратэсту. У менскім мікрараёне Лебядзіны (Ржавец) амапаўцы затрымалі трох чалавек.

Падрабязнасьці затрыманьня ў Ржаўцы расказаў Свабодзе відавочца:

«На вечаровае чаяваньне ў Лебядзіны прыехалі два бусы АМАПу. У двары былі чалавек 25 жыхароў зь дзецьмі, без сымболікі. Адзін з амапаўцаў сказаў: „У мяне загад забраць 3 мужчын“. У выніку павезьлі тату зь дзьвюма маленькімі дзяўчаткамі, мужчыну безь дзяцей і яшчэ аднаго тату, якога адарвалі ад дзіцячага вазка з 8-месячным дзіцём. Вазок проста так і застаўся стаяць на вуліцы, відаць па ўсім, пазваніць жонцы не далі. Характэрна, што за 15 хвілін да прыезду бусаў міма двара праходзіў хтосьці, вельмі падобны на Вакульчыка».

Цяпер месца знаходжаньня затрыманых людзей невядомае. Суседзі зь Лебядзінага прыехалі ў Цэнтральнае РУУС. Але міліцыянты ім адказваюць, што нікога не прывозілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG