Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС правярае відэа, дзе з затрыманымі «абыходзяцца ня вельмі добра»


МУС ведае пра відэа з кадрамі пабіцьця і допытаў затрыманых 12 жніўня ў Фрунзэнскім РУУС. Першы намесьнік міністра паабяцаў зрабіць «пэўныя высновы».

Падчас простай тэлефоннай лініі першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Юры Назаранка заявіў, што ім вядома пра гэтае відэа, паведаміў Tut.by. Назаранка сказаў, што МУС праводзіць праверку фактаў на відэа, дзе ў Фрунзэнскім РУУС з затрыманымі, паводле яго, «абыходзяцца ня вельмі добра».

Паводле Назаранкі, задачу правесьці праверку паставіў міністар, пасьля яе «будуць зробленыя пэўныя высновы».

18 сьнежня ініцыятыва BYPOL апублікавала на YouTube відэа з кадрамі таго, што адбылося ў Фрунзэнскім РУУС Менску 12 жніўня. У спартовую залю прывялі шмат затрыманых людзей, трымалі іх на падлозе тварам долу і білі, патрабуючы адказваць на пытаньні на камэру, загадвалі аблізваць міліцэйскі дручок.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG