Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нам спрабуюць даслаць вартаўніка, які мог бы нашу свабоду абмяжоўваць», — журналіст «Прессбола»


Журналіст Сяргей Шчурко пасьля 15 сутак арышту

Журналіст Сяргей Шчурко падзяліўся з выданьнем tribuna. by меркаваньнем пра прызначэньне новага, трэцяга за паўгода, галоўнага рэдактара ў «Прессбол».

«Нашы сузаснавальнікі — Асацыяцыя футбола Беларусі — лічаць, што газэта не павінна пісаць пра палітыку, ніякім чынам яе дакранацца. Таму нам спрабуюць даслаць вартаўніка — чалавека, які мог бы нашу свабоду абмяжоўваць», — сказаў Шчурко.

«Усім відавочна, што мы хацелі пісаць не пра гэта, але прыходзіцца, таму што гэта аб’ектыўная рэальнасьць. Нехта хоча, каб усё было па-іншаму, але мы не будзем „Спартыўнай панарамай“. Калі ёсьць тэмы, мы пра іх пішам. Нас любяць за тое, што мы ніколі не маўчалі».

«Прессбол» днямі атрымаў трэцяга галоўнага рэдактара за паўгода. У жніўні газэту пакінуў Сяргей Кайко. Крэсла галоўнага рэдактара заняў Дзьмітры Герчыкаў, які вярнуўся з пасады ў Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ). Аднак праз чатыры месяцы і яго вымусілі напісаць заяву аб звальненьні. На вакантнае месца прыйшоў супрацоўнік тэлеканалу АНТ Сяргей Лісічкін.

Супрацоўнікі сьцьвярджаюць, што кадравая палітыка цяпер фармуецца ў Беларускай фэдэрацыі футболу. Ад 2013 году арганізацыя ўваходзіць у склад заснавальнікаў газэты, хоць паводле статуту ня мае права ўмешвацца ў рэдакцыйную і кадравую палітыку.

Цяпер калектыў мае намер зьвярнуцца ў структуры УЭФА і ФІФА з просьбай даць ацэнку дзеяньням АБФФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG