Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць Турэччыны за куплю расейскіх ракет С-400


Мадэль расейскага ракетнага комплексу С-400.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць кіраўнікоў абаронных галін Турэччыны, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на заяву Міністэрства фінанасаў ЗША.

Такім чынам, ЗША маюць намер пакараць Турэччыну за куплю ў Расеі сыстэм супрацьпаветранай абароны С-400.

Захады, прынятыя Вашынгтонам супраць Анкары, як разьлічваюць у ЗША, павінны нанесьці шкоду турэцкай эканоміцы. Агенцтва адзначае, што эканамічныя цяжкасьці, выкліканыя пандэміяй каранавірусу, ужо замарудзілі яе разьвіцьцё.

Яшчэ ў сярэдзіне мінулага году прадстаўнікі ЗША сьцьвярджалі, што набыцьцё Турцыяй сыстэм С-400 можа быць пагрозай для самалётаў F-35, бо гэтыя дзьве сыстэмы несумяшчальныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG