Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган прыгразіў закрыць вайсковую базу ЗША ў адказ на санкцыі супраць Турэччыны


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган прыгразіў закрыць ключавую вайсковую базу ЗША, калі Вашынгтон увядзе санкцыі супраць Анкары за куплю ў Расеі зэнітна-ракетных комплексаў С-400 і ваенную апэрацыю на поўначы Сырыі.

Эрдаган заявіў пра гэта 15 сьнежня ў інтэрвію тэлеканалу A Haber. Магчымыя санкцыі супраць Турэччыны прадугледжаныя праектам вайсковага бюджэту ЗША, які, як чакаецца, у неўзабаве будзе ўхвалены Кангрэсам.

На працягу дзесяцігодзьдзяў турэцкая авіябаза Інджырлік была стратэгічным аб’ектам для сілаў ЗША і NATO.

Стасункі паміж Турэччынай і ЗША пагоршыліся, калі Эрдаган заявіў, што купляе ў Расеі ракетную сыстэму С-400. Вашынгтон настойвае на тым, што сыстэма стварае пагрозу для амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-35, якія выкарыстоўваюць авіябазу Інджырлік.

Напад Турэччыны на Сырыю ў кастрычніку, нацэлены на курдзкія сілы, выклікаў крытыку як з боку рэспубліканцаў, так і дэмакратаў у Кангрэсе. ЗША падтрымліваюць сырыйскіх курдаў як галоўных саюзьнікаў у барацьбе з радыкальнымі ісламістамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG