Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужа «бел-чырвона-белай нявесты» асудзілі на 13 дзён арышту


Іна Зайцава падчас пратэстаў у Менску
Іна Зайцава падчас пратэстаў у Менску

Андрэя Зайцава асудзілі паводле абвінавачаньня ў несанкцыянаваным адзіночным пікеце за сьцяг на прыватным доме ў пасёлку Сокал.

Як паведамляе Белсат, раней Андрэй Зайцаў атрымаў яшчэ і штраф 810 рублёў за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка.

Жонка Андрэя Іна Зайцава стала вядомая як «бел-чырвона-белая нявеста», бо зьяўлялася на пратэставых акцыях у вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.

У канцы кастрычніка яе арыштавалі ў Горадні: выязны суд Кастрычніцкага раёну палічыў, што жанчына ўдзельнічала ў адзіночным пікеце каля «Гродна Азот», і аштрафаваў яе на 675 рублёў.

Як расказала Свабодзе Іна Зайцава, вясельную сукенку далучылі да справы як рэчавы доказ і не аддалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG