Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі дзяўчыну, якая выходзіла на пратэсты ў вясельнай бел-чырвона-белай сукенцы. ВІДЭА


Іна Зайцава — мянчанка, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой — была затрыманая ў Горадне. Пра гэта стала вядома яе мужу, інфармацыю пацьвердзілі ў міліцыі, паведамляе tut.by.

У суботу, 31 кастрычніка, Іна Зайцава адправілася ў Горадню зь Менску, каб выказаць падтрымку тым работнікам прадпрыемства «Гродна Азот», якія бяруць удзел у страйку. Аднак пазьней яе мужу Андрэю стала вядома, што дзяўчыну затрымалі. Іна паведаміла мужу, што яе пакідаюць у ізалятары да суду, які, як мяркуецца, адбудзецца ў панядзелак.

У гарадзкой міліцыі пацьвердзілі, што Іна Зайцава затрыманая.

— Дзяўчына прыехала на таксі, паводле яе спэцыяльна, каб падтрымаць рабочых. Цяпер яна дастаўлена ў РАУС. З нагоды яе ўдзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах і таго, што было ў салёне транспартнага сродку, праводзіцца праверка, — расказаў карэспандэнту TUT.BY кіраўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко.

Іна Зайцава — блогер і мама дваіх дзяцей. Яна стала вядомая як «БЧБ-нявеста», бо зьяўлялася на пратэставых акцыях у вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG