Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што Макею сказаць Лукашэнку, каб не было санкцыяў. Парада ад Латушкі


Павал Латушка, архіўнае фота

«Санкцыі не самамэта», — сказаў у эфіры «Белсату» старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка і даў параду міністру замежных спраў Макею, як іх пазьбегнуць.

Грамадзяне Беларусі патрабуюць, каб быў адноўлены закон: Крымінальны, Працэсуальны, Адміністрацыйны кодэксы. Каб працавала выбарчае заканадаўства. Беларусы патрабуюць гэтага мірнымі акцыямі пратэсту».

Улада парушае Канстытуцыю, усе магчымыя заканадаўчыя акты, ажыцьцяўляе масавы перасьлед, рэпрэсіі ў адносінах да сваіх грамадзянаў. Беларусы зноў выходзяць на вуліцы і мірна пратэстуюць.

Што павінна ў гэтай сытуацыі рабіць міжнародная супольнасьць?

Яна ня можа не рэагаваць на сытуацыю, калі ў асобнай краіне, але на эўрапейскім кантынэнце адбываюцца масавыя парушэньні правоў чалавека. І яна выкарыстоўвае санкцыі, пэрсанальныя ці эканамічныя.

Але вінаватыя ў гэтым нелегітымныя ўлады, якія ня хочуць выконваць базавых, стандартных міжнародных прынцыпаў, прынцыпы нават нацыянальнага заканадаўства да правоў чалавека.

Беларусь у 1984 годзе падпісала Канвэнцыю супраць гвалту. Мы пагадзіліся, што ў рамках гэтай канвэнцыі могуць выкарыстоўвацца міжнародныя мэханізмы адказнасьці. Незалежна ад таго, у якой краіне адбыўся гвалт, крымінальная справа можа быць заведзена на тэрыторыі кожнай з краін – удзельніц канвэнцыі супраць гвалту.

У санкцыях вінаватая сама ўлада. Улада ня хоча выконваць уласнае заканадаўства, таму працуе міжнароднае права.

Санкцыі могуць быць і ня ўведзеныя. Гэта залежыць ад уладаў Беларусі.

«Спадар Макей, міністар замежных спраў, усё ў вашых руках. Падыдзіце да Лукашэнкі, скажыце: „Давайце завядзем усе крымінальныя справы за тое, што забітыя людзі, што адбываўся гвалт, давайце зробім расьсьледаваньне, давайце правядзем паўторныя выбары“ — і ня будзе ніякіх санкцый», — сказаў Латушка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG