Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая расказала, што вылучаецца ў дэпутаты «Ўсебеларускага народнага сходу», на якім «будзе прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі», паведамляе Эўрарадыё.
У лістападзе Ганна Канапацкая расказвала Свабодзе, што займаецца партыйным будаўніцтвам і працуе над зьменамі ў Канстытуцыю. У акцыях пратэсту яна ня ўдзельнічае.
Ганна Канапацкая паведаміла, што вылучаецца дэлегаткай «Ўсебеларускага народнага сходу»

На сходзе яна зьбіраецца «прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com