Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіўся адкрыты ліст сілавікоў за новыя выбары

абноўлена

Пратэстоўцы на маршы супраць Аляксандра Лукашэнкі. Кастрычнік 2020

Цяперашнія і колішнія супрацоўнікі сілавых ведамстваў Беларусі патрабуюць спыніць гвалт і правесьці новыя выбары прэзыдэнта краіны.

У лісьце гаворыцца, што палітычную нестабільнасьць і раскол грамадзтва выклікала «чарговая фальсыфікацыя вынікаў выбараў прэзыдэнта». Яна, на думку аўтараў і падпісантаў, прывяла да поўнага праўнага дэфолту і «паставіла пад пагрозу незалежнасьць і сувэрэнітэт нашай краіны».

Разам з тым удзельніца Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Сьвятлана Хілько заклікала не падпісваць гэты ліст. «Падобна да ўкіду з мэтай збору зьвестак аб прыстойных сілавіках», — напісала яна ў фэйсбуку.

У лісьце адзначаецца, што захады кіраўніцтва шэрагу сілавых структураў прывялі да дыскрэдытацыі прафэсіі ў вачах грамадзтва.

Патрабаваньні:

  • Прызнаць выбары 9 жніўня 2020 года несапраўднымі;
  • Правесьці новыя выбары ў адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваньнем участковых выбарчых камісіяў і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.

Гатовых паставіць подпіс пад гэтым лістом просяць пісаць у тэлеграм-канал @honar_blr і пазначыць імя, прозьвішча, званьне або пасаду ў структуры.

Пакуль подпісы зьбіраюцца ў закрытым фармаце. Яны будуць апублікаваныя пасьля таго, як іх колькасьць перавысіць тысячу.

XS
SM
MD
LG