Сёньня паступіла інфармацыя аб тым, што рэжысэр памёр ад ускладненьняў COVID-19.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у плянах сусьветна вядомага рэжысэра была купля дома ў Юрмале і афармленьне віду на жыхарства, але на заплянаваную сустрэчу ён не зьявіўся. Пасьля гэтага калегі паднялі трывогу і пачалі пошук у лякарнях. Пошук быў абцяжараны ў сувязі з правіламі абароны асабістых дадзеных.
Сёньня зьявілася інфармацыя аб тым, што рэжысэр памёр у шпіталі ў ноч на 11 сьнежня ад ускладненьняў COVID-19, паведаміў Delfi Віталь Манскі.
Кім Кі Дук — сусьветна вядомы паўднёвакарэйскі рэжысэр і сцэнарыст. Ляўрэат Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом»; Канскага кінафэстывалю за фільм «Арыран»; Бэрлінскага кінафэстывалю — за стужку «Самарыцянка». Таксама вядомы як аўтар фільмаў «Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна», «Нацягнутая цеціва», «Час», «Уздых».