Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе вырашылі падоўжыць санкцыі супраць Расеі за канфлікт у Данбасе

Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу 10 сьнежня ўхвалілі падаўжэньне яшчэ на паўгода санкцый супраць Расеі, уведзеных за ролю Масквы ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Упершыню санкцыі ўвялі ў чэрвені 2014 году пасьля анэксіі Расеяй Крыму і на тле абвінавачаньняў у адрас Масквы пра тое, што яна дапамагае сэпаратыстам на Данбасе.

Паслы Эўразьвязу афіцыйна працягнуць абмежавальныя захады супраць Расеі на наступным тыдні. Санкцыі закранаюць фінансавую, энэргетычную і абаронную сфэры.

За час канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за 13 200 чалавек. Масква адпрэчвае абвінавачаньні ў падтрымцы сэпаратыстаў на дзяржаўным узроўні, а далучэньне Крыму называе аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці.

XS
SM
MD
LG