Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разам з братамі расейцамі». Генштаб Беларусі гатовы супрацьстаяць «буйнамаштабнай агрэсіі»


Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні ва Ўльянаўску, 2018 год

Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расеі разглядаецца як інструмэнт супрацьстаяньня буйнамаштабнай агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу Узброеных сіл Аляксандар Вальфовіч.

«У нас мірная дзяржава. Мы разглядаем толькі пытаньні, зьвязаныя з абаронай нашай краіны. Натуральна, нікому яе ня саступім. Але прадугледжваем і ацэньваем, як будуць дзейнічаць верагодныя праціўнікі», — цытуе генэрал-маёра «Інтэрфакс».

Паводле кіраўніка Генштабу, удакладненыя варыянты дзеяньняў, зыходзячы ў тым ліку з парадку задзейнічаньня злучэньняў і частак, якія прыходзяць з расейскага боку для выкананьня сумесных задачаў.

«У папярэднім пляне яны былі ў адных раёнах, у гэтым — з улікам прагнозу абстаноўкі — некалькі іншыя рэгіны і задачы», — растлумачыў ён, дадаўшы, што ў перапрацаваным пляне таксама ўдакладнены баявы склад рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«За пяць гадоў зьмянілася і структура, і тэхніка, і, зьявіліся новыя ўзбраеньнеі як у Расеі, так і ў Беларусі. Мы не стаім на месцы, закупляем новыя ўзоры. Яны валодаюць больш магутнымі баявымі магчымасьцямі. Упор робім на закупку прадукцыі нашага ваенна-прамысловага комплексу, набываем і ў Расейскай Фэдэрацыі. Бо вырашаць нам задачы трэба будзе разам з братамі расейцамі, таму і зброя ў нас павінна быць аднолькавая, спалучаная», — заявіў Аляксандар Вальфовіч.

10 сьнежня Аляксандар Вальфовіч разам зь міністрам абароны Віктарам Хрэніным прадставілі Аляксандру Лукашэнку прапановы перапрацаванага пляну прымяненьня рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Лукашэнка дакумэнт ухваліў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG