Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн афіцыйна прадставіў новага старшыню Пэнтагону. Першы чорнаскуры кіраўнік у гісторыі


Лойд Остын
Лойд Остын

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна прадставіў кандыдатуру Лойда Остына на пасаду міністра абароны. Калі кандыдатура адстаўнога генэрала будзе зацьверджаная Кангрэсам, ён стане першым у гісторыі ЗША цемнаскурым кіраўніком Пэнтагону.

Згодна з законам, кіраўнік Пэнтагону павінен заставацца ў адстаўцы сем гадоў, каб прэтэндаваць на гэтую пасаду. 67-гадовы Остын выйшаў на пэнсію ў 2016 годзе. Гэта азначае, што яму спатрэбіцца дазвол ад абедзьвюх палат Кангрэсу. Раней гэткі дазвол атрымаў першы міністар абароны прэыдэнта Дональда Трампа Джэймс Мэтыс.

У Остына рэпутацыя замкнутага чалавека, які цягам сваёй саракагадовай кар’еры пазьбягаў увагі грамадзкасьці, пішуць амэрыканскія СМІ. У ягоным паслужным сьпісе — пасада кіраўніка Цэнтральнага камандаваньня ўзброеных сіл, якое кантралявала войскі ЗША на Блізкім Усходзе.

Байдэн заклікаў як мага хутчэй зацьвердзіць кандыдатуру Остына. Паводле абранага прэзыдэнта, гэта «той чалавек, які патрэбен у гэты момант».

Крытыкі рашэньня Байдэна лічаць, што прызначэньне кіраўніком Пэнтагону генэрала, які толькі нядаўна выйшаў у адстаўку — гэта найгоршы сыгнал.

У найбліжэйшым часе Байдэн паабяцаў прадставіць кабінэт, які адлюстроўвае, на яго погляд, разнастайнасьць Амэрыкі. У прыватнасьці, чакаецца, што пост міністра фінансаў упершыню зойме жанчына — Джанэт Елэн, а Алехандра Маёркас стане першым імігрантам, які ўзначаліць Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG