Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн прадставіў прэс-службу Белага дому, якая ўпершыню ў гісторыі будзе складацца цалкам з жанчын


Джэніфэр Псакі стане прэсавм сакратаром Белага дому
Джэніфэр Псакі стане прэсавм сакратаром Белага дому

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прадставіў каманду Белага дому для сувязяў з грамадзкасьцю, якая ўпершыню ў гісторыі будзе складацца выключна з жанчын.

Прэс-сакратаром Белага дому стане былая прэсавая сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэніфэр Псакі. Кіраўніца прэсавай служба кампаніі Байдэна стане дырэктарам у камунікацыях.

«Я з гонарам абвяшчаю сёньня аб першай высокапастаўленай камандзе для сувязяў з грамадзкасьцю Белага дому, якая цалкам складаецца з жанчын», — заявіў Байдэн 29 лістапада.

Псакі адзначыла ў твітэры, што новая каманда — «найбольш разнаплянавая ў гісторыі». Яна дадала, што ў камандзе шэсьць мацярок малых дзяцей.

Сымон Сандэрс, старшая дарадца кампаніі, зойме пасаду галоўнай прадстаўніцы абранай віцэ-прэзыдэнткі ЗША Камалы Гарыс. Былая прэс-сакратарка Байдэна часоў яго віцэ-прэзыдэнцтва Элізабэт Александэр будзе дырэктарам камунікацыяў будучай першай лэдзі Джыл Байдэн.

У камандзе для сувязяў з грамадзкасьцю прэзыдэнта Дональда Трампа таксама ёсьць некалькі жанчын, у прыватнасьці прэсавая сакратарка Кейлі Макэнані і дырэктар камунікацыяў Белага дому Аліса Фарах.

Інаўгурацыя Байдэна мае адбыцца 20 студзеня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG