Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская — сярод самых уплывовых людзей Эўропы паводле Politico


Сьвятлана Ціханоўская, Вена, 5 лістапада 2020
Сьвятлана Ціханоўская, Вена, 5 лістапада 2020

Амэрыканскае выданьне Politico уключыла Сьвятлану Ціханоўскую ў лік 28 самых уплывовых людзей Эўропы за 2020 год. Сьпіс Politico прадстаўлены ў некалькіх разьдзелах: «Дзеячы»(The Doers), «Разбуральнікі» (The Disrupters) і «Летуценьнікі» (The Dreamers).

Сьвятлану Ціханоўскую зьмясьцілі на шостае месца ў разьдзеле «Летуценьнікі» разам з старшынёй Эўракамісіі Ўрсуляй фон дэр Ляен (1-е месца) і генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам (2-е месца).

Ціханоўскую часопіс назваў «Жаннай д’Арк, якая вядзе новае пакаленьне жанчын да дэмакратычнага руху». Выданьне таксама падкрэсьліла, што сытуацыя ў Беларусі паслужыла «яркім прыкладам бясьсільля ці абыякавасьці ЭЗ, калі справа дайшла да адстойваньня дэмакратычных нормаў у сябе на заднім двары».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG