Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане на ўдзел у выбарах прэзыдэнта прэтэндуюць 20 чалавек


Садыр Джапараў
Садыр Джапараў

20 прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Кіргізстану здалі ў выбарчую камісію неабходную колькасьць подпісаў і грашовых сродкаў — для рэгістрацыі кандыдатамі на выбарах.

Цяпер, перад тым як 15 сьнежня абвясьціць канчатковы сьпіс кандыдатаў, супрацоўнікі ЦВК зоймуцца праверкай здадзеных матэрыялаў. Кожны кандыдат мусіць сабраць ня менш за 30 тысяч подпісаў у сваю падтрымку і ўнесьці суму адзін мільён сом (прыкладна 11 800 даляраў ЗША).

Галасаваньне прызначылі на 10 студзеня на фоне палітычнага крызісу, зьвязанага з масавымі акцыямі апазыцыі на пачатку кастрычніка супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Незадаволенасьць прывяла да адстаўкі ўраду і сыходу з пасады прэзыдэнта Сааранбая Джээнбекава.

Садыр Джапараў, які ў пэрыяд пратэстаў быў вызвалены з турмы, дзе адбываў пакараньне за выкраданьне палітычнага суперніка, быў прызначаны членамі парлямэнту новым кіраўніком ураду, а пасьля адстаўкі Джээнбекава ўзяў на сябе прэзыдэнцкія функцыі.

У сярэдзіне мінулага месяца Джапараў часова склаў зь сябе паўнамоцтвы выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта і прэм’ер-міністра — для ўдзелу ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG