Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Малдовы ўхваліў законапраект аб расейскай як мове міжнацыянальных зносінаў


Парлямэнт Малдовы
Парлямэнт Малдовы

Парлямэнт Малдовы 3 сьнежня ўхваліў у першым чытаньні законапраект аб функцыянаваньні моваў і папраўкі да Кодэксу аўдыёвізуальных мэдыяпаслуг

Гэтыя папраўкі адкрываюць магчымасьць вяртаньня расейскіх інфармацыйных і аналітычных тэлепраграм.

Пра гэта паведамляе малдоўскі тэлеканал tv8.

Згодна з законапраектам, дазваляецца трансьляцыя тэле- і радыёпраграм «з трэціх краінаў, якія адпавядаюць палажэньням канцэпцыі і стратэгіі інфармацыйнай бясьпекі Рэспублікі Малдовы».

Раней малдоўскія тэлеканалы маглі трансьляваць толькі праграмы, зробленыя ў краінах ЭЗ, ЗША, Канады і краінах, якія ратыфікавалі канвэнцыю аб трансмежнай тэлевізіі (Расея яе не ратыфікавала).

Дэпутаты таксама вярнулі расейскай мове статус мовы міжнацыянальных зносін. Цяпер, калі законапраект ухваляць, на запыт грамадзянаў дзяржаўныя службоўцы павінны будуць падаць інфармацыю ці пераклад інфармацыі на расейскай мове, а таксама атрымліваць запыты і адказваць на іх на расейскай мове, калі гэта будзе неабходна грамадзяніну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG