Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалісты кажуць, што не падпісваліся пад зваротам у падтрымку ўлады, хоць іх прозьвішчы там зьявіліся


Стадыён «Спартак», на якім гуляе клюб
Стадыён «Спартак», на якім гуляе клюб

Трое футбалістаў футбалістаў клюбу «Днепр-Магілёў» заявілі, што не падпісваліся пад зваротам спартоўцаў у падтрымку беларускіх уладаў, хоць іх прозьвішчы ёсьць пад дакумэнтам.

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.

«Ляжаў дома, адпачываў. Як тэлефон пачаў разрывацца, што я нягоднік! Нічога не падпісваў! Вось так вось проста, напэўна, хтосьці захацеў зганьбіць маё імя!» – абурыўся ў Інстаграме паўабаронца Яўген Елязаранка.

«Такія сумленныя подпісы, як і выбары!» – іранізуе абаронца Ільля Удодаў.

Пра тое, што ён ня мае дачыненьня да ліста, напісаў і паўабаронца Максім Хадзянкоў.

«Як на гэтым сайце апынуліся прозьвішчы нашых футбалістаў, нікому невядома, гэта добрае пытаньне, – сказаў Эўрарадыё прэс-сакратар клюбу Аляксей Чыжоў. – Магу дакладна сказаць, што за іх гэтага тут ніхто не рабіў. Клюб ніякія сьпісы нікуды не падаваў. Хтосьці, мабыць, памылкова ці, можа, для колькасьці, уставіў гэтыя прозьвішчы».

Ці зьбіраецца клюб высьвятляць, хто і навошта «адзначыўся» за іх спартоўцаў? Па словах суразмоўцы, сэнсу ў гэтым няма. У лісьце пазначаныя толькі прозьвішчы футбалістаў. На думку прэс-сакратара, бяз подпісаў ён не мае ніякай каштоўнасьці.

«Такім чынам можна і маё, і вашае прозьвішча туды ўставіць... і наогул якое заўгодна. Адкуль мы ведаем, што гэта праўда?», – дадаў Чыжоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG