Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: NATO стварае групоўку для захопу заходніх беларускіх зямель


Аляксандар Лукашэнка на онлайн-саміце АДКБ, 2 сьнежня 2020

Аляксандар Лукашэнка на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявіў, што ў NATO ствараецца вайсковая групоўка для захопу заходніх беларускіх зямель.

«Гэта абсалютна дакладна стала нам вядома, справа ў стварэньні вайсковай групоўкі NATO для захопу гэтых (заходніх беларускіх. — РС) зямель. Скажыце, як на гэта можна рэагаваць?» — заявіў Лукашэнка. Фрагмэнт ягонага выступу распаўсюдзіў тэлеграм-канал «Пул первого».

Паводле слоў Лукашэнкі, прычынай абвастрэньня сытуацыі ў Беларусі стала зьнешняе ўмяшаньне.

«Справа, цытую, „у гістарычнай прыналежнасьці беларускіх зямель Польшчы“. Гэта заяўляецца ўжо ў адкрытым рэжыме. Хіба я як прэзыдэнт і беларусы могуць з гэтым пагадзіцца? Аказваецца, там, дзе мы сёньня жывем, нам не належаць гэтыя землі. Ясна каму. У гэтым кірунку і дзейнічаюць», — сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што каляровыя рэвалюцыі, якія разгарнуліся ў шэрагу дзяржаў, — «гэта ніякія не каляровыя рэвалюцыі. Гэта звычайны мяцеж».

«Рэвалюцыя — гэта калі ёсьць аснова для рэвалюцыі — мы ўсе з вамі вывучалі — калі нізы ня хочуць, вярхі ня могуць і гэтак далей, і калі ёсьць рэвалюцыянэры. Ніякіх рэвалюцыянэраў ні ў нас, ні ў вас сёньня няма. Усё так званыя рэвалюцыянэры хочуць жыць добра і пажадана за чужы кошт. І калі зь імі пачынаеш размаўляць на іх мове, яны хутка ператвараюцца з так званых рэвалюцыянэраў у зьбеглых палітычных», — заявіў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG