Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 33 да 86 сутак арышту. Гэтыя людзі за кратамі правялі больш за месяц. Інфаграфіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Самыя распаўсюджаныя прысуды за акцыі: 10–15 сутак. Пры гэтым некаторых актывістаў судзяць «на ўсю моц». Сабралі прыклады найбольш жорсткіх адміністрацыйных прысудаў.

Каму прысудзілі найбольш сутак па адміністрацыйных пратаколах
Каму прысудзілі найбольш сутак па адміністрацыйных пратаколах

Ян Салановіч, студэнт БДУІР — 86 сутак арышту. Затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці арыштаванага, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах. Над ім было 6 судоў.

З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту. Беларускія праваабаронцы прызналі Салановіча палітвязьнем.

Анатоль Бокун, шахтар, сустаршыня страйкаму «Беларуськалію». Агулам правёў за кратамі 55 сутак. Сустаршыня страйкаму «Белкалію» кажа, што не зьбіраецца зьяжджаць за мяжу, як гэта зрабілі шэраг лідэраў страйкаў на прадпрыемствах Беларусі.

Віктар Бабрук, архітэктар зь Берасьця, правёў за кратамі 45 сутак. Суд тройчы прысудзіў яму 15 сутак зьняволеньня. Ён вядомы ў Берасьці архітэктар.

Дзьмітрый Мазура, студэнт БДУІР. Правёў за кратамі 38 сутак. Дзьмітрыя Мазуру затрымалі пасьля прамовы на ганку ягонага ўнівэрсытэту.

Гісторыя Дзьмітрыя Мазуры, які адседзеў 38 сутак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:10 0:00

Вольга Хіжынкова, «Міс Беларусь – 2008». Асуджаная на 33 сутак арышту. Вольга Хіжынкова працавала прэс-сакратаркай берасьцейскага «Дынама». Паводле праваабаронцаў, у камэры ёй ствараюць невыносныя ўмовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG