Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэта-пчаляра вінавацяць па крымінальнай справе за карагод падчас пратэсту ў Берасьці


Уручэньне «Мядовай прэміі-2016»
Уручэньне «Мядовай прэміі-2016»

Паэта і пчаляра з Пружанаў Міколу Папеку абвінавачваюць паводле арт. 342 — «арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Творцу інкрымінуюць удзел у «карагодзе» ў Берасьці 13 верасьня. Тады пратэстоўцаў сілавікі разганялі вадамётам.

Міколу Папеку затрымалі 30 лістапада ў ягонай роднай вёсцы Лінава, цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця. Сваёй віны Папека не прызнаў і патрабуе перакласьці дакумэнты справы на беларускую мову, паведамляе тэлеграм-канал «Бинокль».

Мікола Папека — сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес», заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой атрымлівае пуд мёду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG