Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прызнайце сваю паразу і прыміце волю народу!» Пісьменьнікі выступілі з адкрытым лістом да ўладаў


Паўтары сотні пісьменьнікаў падпісаліся пад адкрытым лістом да ўладаў з патрабаваньнем спыніць гвалт і прыняць волю народу.

«Мы, беларускія літаратары, выказваем сурʼёзную занепакоенасьць тым, што цягам апошніх 100 дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскаляцыя гвалтоўных дзеяньняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасьці.

Такіх маштабаў масавых рэпрэсій ня ведала больш за сорак гадоў ніводная зь дзяржаваў Эўропы. За гэтыя 100 дзён арыштавалі каля трыццаці тысяч чалавек, пакалечылі больш за чатыры тысячы чалавек, завялі каля тысячы нематываваных крымінальных справаў, загінулі восем чалавек. У дзяржаве ігнаруюцца элемэнтарныя правы чалавека. На вінаватых у забойствах і скалечваньнях людзей не заводзяцца крымінальныя справы. Дапускаецца зьбіваньне зьвязаных затрыманых, што забараняецца сусьветнай юрыдычнай практыкай нават у адносінах да ваеннапалонных. З вуснаў кіраўніцтва краіны гучаць наўпроставыя ўказаньні адлічваць студэнтаў з навучальных устаноў і звальняць з працы ўсіх супрацоўнікаў, ня згодных зь дзяржаўнай палітыкай, што зьяўляецца непасрэдным парушэньнем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Эскаляцыя гвалту, пашырэньне прасторы беспакаранасьці, пазбаўленьне беларусаў базавых канстытуцыйных правоў вядуць да глыбокага доўгатэрміновага нацыянальнага крызісу ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця: эканамічнага дэфолту, міжнароднай ізаляцыі, падзеньня Беларусі на самае дно цывілізацыйнага рэйтынгу.

Мы схіляем галаву перад мужнасьцю і настойлівасьцю беларускага народа, выказваем спачуваньне ўсім, хто пацярпеў і страціў родных, і зьвяртаемся да ўладаў, кіраўнікоў дзяржаўных структураў, чыноўнікаў, якія захавалі цьвярозы розум, з патрабаваньнем: пакуль вы не абрынулі краіну ў бездань гвалту і ўсеагульнага крызісу, — неадкладна спыніце масавыя рэпрэсіі, зьдзекі зь людзей, якія хочуць пераменаў, прызнайце сваю паразу і прыміце волю народу!»

Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 140 пісьменьнікаў.

  • Святлана Алексіевіч
  • Мікалай Аляксандраў
  • Сяргей Амяльчук
  • Яраслава Ананка
  • Арцём Арашонак
  • Алесь Аркуш
  • Уладзімір Арлоў
  • Святлана Аўдзейчык
  • Вольга Бабкова
  • Ірына Багдановіч
  • Марыя Бадзей
  • Крысціна Бандурына
  • Раіса Баравікова
  • Анатоль Бароўскі
  • Георгій Барташ
  • Лявон Баршчэўскі
  • Таццяна Барысік
  • Аляксей Белы
  • Вадзім Болбас
  • Антон Францішак Брыль
  • Наталля Бучынская
  • Яўген Бяласін
  • Лявон Валасюк
  • Святлана Варонік
  • Сяргей Ваганаў
  • Зміцер Вішнёў
  • Лявон Вольскі
  • Анатоль Вярцінскі
  • Вінцук Вячорка
  • Ксенія Галіцкая
  • Леанід Галубовіч
  • Дзіяна Ганчарык
  • Валеры Гапееў
  • Наталля Гардзіенка
  • Мікола Гілевіч
  • Аляксей Грызунт
  • Вольга Гумбар
  • Генрых Далідовіч
  • Аксана Данільчык
  • Ірына Дарафейчук
  • Павел Дарохін
  • Зміцер Дзядзенка
  • Леанід Дранько-Майсюк
  • Сяргей Дубавец
  • Валянцін Дубатоўка
  • Алесь Дуброўскі
  • Галіна Дубянецкая
  • Ірына Дубянецкая
  • Анатоль Дэбіш
  • Васіль Дэбіш
  • Алесь Емяльянаў-Шыловіч
  • Ірына Жарнасек
  • Андрэй Жвалеўскі
  • Васіль Жуковіч
  • Віктар Жыбуль
  • Міхась Зізюк
  • Аляксей Златаў
  • Васіль Зуёнак
  • Павел Зьмітрук
  • Анатоль Івашчанка
  • Віктар Казько
  • Сяргей Календа
  • Артур Камароўскі
  • Мікола Канановіч
  • Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
  • Павел Капанскі
  • Галіна Каржанеўская
  • Паліна Качаткова (Сцепаненка)
  • Алесь Кіркевіч
  • Максім Клімковіч
  • Алесь Клышка
  • Ганна Комар
  • Алесь Краўцэвіч
  • Наста Кудасава
  • Анатоль Кудласевіч
  • Ігар Кулікоў
  • Анастасія Лазебная
  • Генадзь Лапацін
  • Георгій Ліхтаровіч
  • Вера Лойка
  • Віктар Лупасін
  • Андрэй Лютых
  • Уладзімір Лянкевіч
  • Павел Ляхновіч
  • Аляксандра Макавік
  • Сяргей Макарэвіч
  • Ганна Мананкова
  • Віктар Марціновіч
  • Алена Масла
  • Вальжына Морт
  • Віталь Мурашкевіч
  • Сяржук Мядзведзеў
  • Ліда Наліўка
  • Алесь Наркевіч
  • Таццяна Нядбай
  • Уладзімір Някляеў
  • Валянціна Осіпава
  • Алена Панкратава
  • Мікола Папека
  • Сюзанна Паўкштэла
  • Людміла Паўлікава-Хейдарава
  • Алесь Пашкевіч
  • Ала Петрушкевіч
  • Дзмітрый Плакс
  • Мікола Пракаповіч
  • Сяргей Прылуцкі
  • Барыс Пятровіч
  • Юльяна Пятрэнка
  • Вячаслаў Рагойша
  • Вячаслаў Ракіцкі
  • Дзмітрый Рубін
  • Наталля Русецкая
  • Пётра Садоўскі
  • Уладзімір Садоўскі
  • Віктар Сазонаў
  • Галіна Самойла
  • Таццяна Светашова
  • Ганна Севярынец
  • Канстанцін Севярынец
  • Людміла Сіманёнак
  • Ільля Сін
  • Франц Сіўко
  • Уладзімір Сіўчыкаў
  • Міхась Скобла
  • Алесь Смаленчук
  • Аксана Спрынчан
  • Дзмітрый Строцаў
  • Усевалад Сцебурака
  • Уладзімір Сцяпан
  • Янка Трацяк
  • Саша Філіпенка
  • Аляксандр Фядута
  • Андрэй Хадановіч
  • Ірына Хадарэнка
  • Уладзімір Хільмановіч
  • Кастусь Цвірка
  • Ганна Ціханава
  • Раман Цымбераў
  • Ціхан Чарнякевіч
  • Сяргей Чыгрын
  • Ганна Шакель
  • Сяргей Шапран
  • Надзея Ясмінска

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG