На пачатак лістапада з 711 339 асабовых рахункаў, якія абслугоўвае філіял «Адзіны разьлікова-даведачны цэнтар», пратэрмінаваная запазычанасьць маецца па кожным дзясятым, паведамілі ў «Цэнтры інфармацыйных тэхналёгій Менгарвыканкаму».
У зьвязку з гэтым камунальнікі праводзяць інфармацыйную працу зь няплатнікамі: тэлефануюць, шлюць паведамленьні, наведваюць дамы і кватэры. Як папярэджваюць у цэнтры, ігнараваньне рахункаў-паведамленьняў цягам паўгода можа спрычыніцца да высяленьня або прымусовага продажу квадратных мэтраў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці даўжніка.
У сацсетках раней заклікалі не плаціць за камунальныя паслугі, каб «не спансаваць злачынны рэжым Лукашэнкі».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com