Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частку затрыманых на менскім маршы пэнсіянэраў перавялі ў турму на Акрэсьціна


«Марш мудрасьці». Менск, 30 лістапада
«Марш мудрасьці». Менск, 30 лістапада

Агулам пасьля традыцыйнага «Маршу мудрасьці», які прайшоў 30 лістапада ў Менску з удзелам звыш тысячы пэнсіянэраў, затрымалі 20 чалавек.

Сілавікі не далі маршу паўнавартасна адбыцца на традыцыйным маршруце: перакрывалі дарогу, абступалі людзей, разьбівалі на асобныя групы, не далі сабрацца ў адну калёну, а ў канцы маршу правялі затрыманьні ўдзельнікаў і журналістаў.

Як паведамляюць валянтэры, мінулай ноччу зь міліцэйскіх пастарункаў Менску выпусьцілі ня ўсіх затрыманых, частку накіравалі да суду ў ізалятар на Акрэсьціна.

Паводле сэрвісу пошуку затрыманых http://spiski.live/ вядома некалькі прозьвішчаў удзельнікаў маршу, якіх перавезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сярод іх Ганна Казлоўская і Рэната Савіцкая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG