Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за тысячу пэнсіянэраў зноў выйшлі на «Марш мудрасьці» ў Менску, сілавікі блякавалі іх рух. Ёсьць затрыманыя. ФОТА і ВІДЭА


Больш за тысячу чалавек выйшлі на чарговы Марш пэнсіянэраў у Менску. 30 лістапада.
Больш за тысячу чалавек выйшлі на чарговы Марш пэнсіянэраў у Менску. 30 лістапада.

У Менску людзі сталага веку дзявяты раз сабраліся на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.

Нягледзячы на перашкоды ад сілавікоў на папярэднім «Маршы мудрасьці», маршрут плянавалі ранейшы — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Але і сёньня сілавікі перакрылі гэты маршрут, не далі людзям сабрацца ў адну калёну. Частка ўдзельнікаў маршу, адціснутая сілавікамі, пайшла на Нямігу і Юбілейную плошчу, іншая спрабавала ісьці па праспэкце Незалежнасьці і дайшла да будынку КДБ, дзе яе таксама адціснулі. Некалькі чалавек затрымалі.

16.30. Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра дзевяць затрыманых (у тым ліку двух журналістаў «РИА Новости») падчас сёньняшняга «Марша пэнсіянэраў».

16.00. Чытачы Tut.by паведамляюць, што ўдзельнікаў «Маршу пэнсіянэраў» грузяць у аўтобусы на вуліцы Валадарскага.

15.50. Карэспандэнта «РИА Новости» затрымалі пры асьвятленьні «Маршу пэнсіянэраў» у Менску.

15.45. Атмасфэрныя здымкі з Маршу пэнсіянэраў ад калег.

15.40. Нягледзячы на блякаваньні, атачэньні і іншыя перашкоды сілавікоў, невялікая група пэнсіянэраў дабралася да плошчы Якуба Коласа.

15.35. Яшчэ адну групу пэнсіянэраў на вуліцы Валадарскага атачылі сілавікі ў чорным і патрабуюць іх пэрсанальных зьвестак. Траім стала блага, выклікалі хуткую.

Марш пэнсіянэраў у Менску праходзіць у дзявяты раз.
Марш пэнсіянэраў у Менску праходзіць у дзявяты раз.

15.30. Відэа, як сілавікі перакрывалі рух на вуліцы Валадарскага. Яны і цяпер працягваюць блякаваць ходнікі, камусьці выклікалі «хуткую».

15.20. Частка ўдзельнікаў маршу ідзе па вуліцы Леніна і скандуе «Жыве Беларусь!»

Марш пэнсіянэраў у Менску. 30 лістапада.
Марш пэнсіянэраў у Менску. 30 лістапада.

15.15. «Бабушки и деды, идем до победы!» — скандуюць удзельнікі маршу, вяртаючыся на Нямігу.

15.10. Калёна зь Юбілейнай плошчы вяртаецца на Нямігу.

15.05. Ніна Багінская сярод удзельнікаў маршу ідзе па Нямізе.

15.00. Частка ўдзельнікаў маршу на Юбілейнай плошчы.

Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 30 лістапада.
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 30 лістапада.

14.55. Частка ўдзельнікаў «Маршу пэнсіянэраў» каля будынку КДБ вадзіла карагод. Пасьля іх адціснулі людзі ў шлемах і з дубінкамі ў руках.

14.50. На праспэкце Незалежнасьці частку ўдзельнікаў маршу сілавікі заціснулі ў кола і працягваюць выціскаць. Некалькі чалавек затрымалі.

14.46. На вуліцы Гарадзкі Вал мікрааўтобус, у якім звычайна перавозяць сілавікоў са зброяй, зьбіў невядомага ў балаклаве.

14.45. Адна калёна «Маршу пэнсіянэраў» дайшла да кінатэатру «Беларусь» каля мэтро «Фрунзэнская». Другая спрабуе прайсьці па праспэкце Незалежнасьці.

Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, сілавікі блякуюць людзей. 30 лістапада.
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, сілавікі блякуюць людзей. 30 лістапада.

14.35. Сілавікі не далі сабрацца пэнсіянэрам у адну вялікую калёну. Цяпер адна калёна ідзе пад канвоем сілавікоў па Раманаўскай Слабадзе ў бок вуліцы Кальварыйскай. Другая — па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Частцы ўдзельнікаў Маршу пэнсіянэраў удалося абыйсьці сілавікоў на скрыжаваньні Валадарскага і Незалежнасьці. Іх калёна дайшла да ГУМа, дзе людзі ў балаклавах разьвярнулі яе ў адваротны бок.

14.30. Пэнсіянэры прайшлі праз сквэр Міцкевіча і ідуць у бок мэтро «Фрунзэнская».

14.20. Сілавікі перакрылі і тратуары на вуліцы Валадарскага, каля СІЗА нумар 1. Праходзячы каля СІЗА №1 на Валадарскага, людзі скандавалі: «Выпускай!».

14.15. У маршы бярэ ўдзел больш за тысячу чалавек.

Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 30 лістапада.
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 30 лістапада.

14.10. Сілавікі не далі прайсьці Маршу пэнсіянэраў і 300 мэтраў, заблякаваўшы праспэкт на рагу з Валадарскага. Людзі пайшлі ў абход па вуліцы Валадарскага.

14.05. Каля гатэля «Менск» (на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Валадарскага) сілавікі перакрылі рух па тратуары, тут жа стаяць жоўтыя аўтобусы.

Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, Менск, пратэсты, мэдыкі, пэнсіянэры, 30 лістапада.
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, Менск, пратэсты, мэдыкі, пэнсіянэры, 30 лістапада.

14.00. Каля Чырвонага касьцёла зьбіраюцца людзі.

13.55. У рэстаране «Макдональдс» на вуліцы Леніна ў Менску сёньня абвешчаны санітарны перапынак ад 14 да 15 гадзіны. У гэты час марш мае праходзіць паўз гэтую ўстанову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG