Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На затрыманага музыку завялі крымінальную справу


Канцэрт на плошчы Пераменаў, архіўнае фота

На затрыманага 4 лістапада музыку Аляксея Санчука завялі крымінальную справу за ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксея затрымалі 4 лістапада на рэпэтыцыйным пункце ў Менску разам з барабаншчыкамі. Тады затрымалі ня менш за 10 музыкаў. Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасьля якіх ён на волю ня выйшаў.

Яго зьбілі і прымусілі адкрыць тэлефон, там знайшлі ліставаньне, дзе ён прызначаў месцы збору на марш. Выпусьціць павінны былі пасьля 15 сутак 19 лістапада, але не адпусьцілі і 26-га. Яму прадʼявілі абвінавачаньне.

Ён быў у СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесьці ў Жодзіна, кажуць калегі Аляксея.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG