Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну, якога дапытвалі ў машыне сілавікоў, шпіталізавалі са страсеньнем мозгу


Затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту ў Менску 29 лістапада.
Затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту ў Менску 29 лістапада.

29 лістапада зьявілася відэа допыту мужчыны ў машыне для перавозкі асабовага складу.

Партал onliner высьветліў, што затрыманага завуць Ян, яму 30 гадоў.

Пасьля «гутаркі» маладога чалавека адвезьлі ў шпіталь хуткай дапамогі, цяпер ён у аддзяленьні нэйрахірургіі.
«У мяне страсеньне мозгу, зламаны нос, расколіна, пацярпела левая шчака, — кажа Ян. — Што да самаадчуваньня... Ляжаць магу, сядзець цяжка».

На відэа затрыманы паведамляе, што ён дызайнэр-фрылансэр. Выгляд у яго кепскі, твар чырвоны. Галасы за кадрам задаюць пытаньні, мужчына, задыхаючыся, спрабуе адказваць. У канцы просіць прабачэньня і паведамляе, хто «яго прэзыдэнт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG