Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі будуць ясьлі, мамы самі актыўна пойдуць на працу», — міністарка Касьцевіч


Дзіцячы садок, ілюстрацыйнае фота

Міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч лічыць, што калі для дзяцей да трох гадоў адкрыць дастаткова ясельных групаў, «мамы самі актыўна пойдуць на працу». Гэта яна заявіла ў эфіры АНТ.

Яна назвала дапамогу для доглядзе за дзіцём да трох гадоў «самай значнай і высокай ільготай і гарантыяй».

«Прытым гэта ня проста тры гады, а аплочваныя тры гады. Наколькі правільна скарачаць — не скарачаць? Мы прааналізавалі, як сёньня карыстаюцца гэтай гарантыяй нашыя мамы. Дзеткі, якім ад году да трох, 68 тысяч дзяцей, рэгулярна на сталай аснове наведваюць дзіцячы садок. Мамы, якія выйшлі на поўную занятасьць, — крыху больш за 6 тысяч. Значыць, у гэтай сытуацыі дзяржава двойчы льгатуе, падтрымлівае маму», — сказала Касьцевіч.

20 лістапада Аляксандар Лукашэнка заявіў, што лічыць важным абмеркаваць магчымасьць скарачэньня адпачынку для догляду за дзіцём.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG