Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой


Трактары МТЗ на складзе.

За восем месяцаў 2020 году экспарт зь Беларусі ў іншыя краіны зьнізіўся на 16% у параўнаньні зь мінулым годам.

Найбольш скараціўся гандаль з заходнімі краінамі. Глядзім, што перасталі набываць.

У якія заходнія краіны найбольш упаў экспарт

Экспарт у гэтыя краіны, якія стала набываюць прадукцыю зь Беларусі, скараціўся найбольш:

  • Вялікая Брытанія — мінус 66%
  • Нідэрлянды — мінус 42,6%
  • Латвія — мінус 34%
  • Украіна — мінус 30%
  • ЗША — мінус 17,6%
  • Польшча — мінус 11%

Скараціўся і агульны таваразварот з усімі краінамі на 18%, як паведамляе Белстат.

Вялікая Брытанія і Нідэрлянды — сталыя пакупнікі беларускіх нафтапрадуктаў. Сёлета за восем месяцаў Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў толькі на 1,7 мільярда даляраў. Гэта ў 2,3 раза менш, чым летась.

Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой

Зьвяртаем увагу на прадукты, экспарт якіх прыносіць у бюджэт ня менш за 10 мільёнаў даляраў.

  • На 11% упаў экспарт яек зь Беларусі. Экспарт скараціўся ў абедзьве краіны — асноўныя пакупнікі: гэта Казахстан і Расея.
  • На 8% скараціўся і экспарт бульбы. Найбольш скарачэньне закранула заходнія краіны, якія сёлета беларускую бульбу амаль не куплялі.
  • Экспарт памідораў упаў на 14%. Заходнія краіны памідоры зь Беларусі амаль не набывалі. Асноўны пакупнік гэтага прадукту — Расея.
  • Экспарт яблыкаў скараціўся на 66%, якраз у рээкспарце гэтай садавіны Беларусь часьцей за ўсё вінаваціць Расея. Яна ж і асноўны пакупнік сёлета.
  • На 12,3% скараціўся экспарт піва зь Беларусі. Скарачэньне закранула ўсіх асноўных экспартэраў, уключна з Расеяй.
  • Экспарт камбайнаў скараціўся на 40%, за восем месяцаў удалося прадаць 131 камбайн, летась — 218. Асноўныя пакупнікі — краіны СНД.

Пры гэтым упаў экспарт беларускай малочнай прадукцыі, у тым ліку ў заходнія краіны. Так, экспарт малака і вяршкоў упаў на 14%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG