Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джазавы канцэрт ў гонар Артыстаў Перамогі. ВІДЭА


Павал Аракелян
Павал Аракелян

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць онлайн трансьляцыю відэавэрсіі канцэрта Паўла Аракеляна і яго гурта The Outsiders.

«Канцэрт прысьвячаецца ўсім нязломным Артыстам Перамогі: музыкам, пісьменьнікам, акторам, якіх звальняюць, арыштоўваюць, зьбіваюць, але якія ўсё адно выходзяць на Маршы і працягваюць ствараць, граць, выступаць», — кажуць арганізатары трансьляцыі.

Гурт The Outsiders складаецца зь вядомых джазавых музыкаў краіны. У гэтым канцэрце на клявішах грае Максім Лоскутаў, за кантрабасам — Аляксей Крышталь, за бубнамі — Назар Рэджэпаў. Лідар гурта — выбітны беларускі саксафаніст Павал Аракелян. У час пратэстаў Павал актыўна дае канцэрты ў розных раёнах гораду. Пасьля аднаго зь іх ён быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG