Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці звальняецца дырэктар каледжу, на выбарчым участку якога перамагла Ціханоўская


Урна зь бюлетэнямі на выбарчым участку
Урна зь бюлетэнямі на выбарчым участку

Дырэктар Берасьцейскага музыкальнага каледжу Алег Роўда звальняецца з займанай пасады. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ён быў старшынём участковай выбарчай камісіі. На ягоным участку перамагла Сьвятлана Ціханоўская.

Роўда патлумачыў Tut.by, што сыходзіць па згодзе бакоў.

Прычыны свайго рашэньня дырэктар каледжу не патлумачыў.

Здымак пратаколу з музычнага каледжу ёсьць на плятформе «Голас». Паводле дакумэнту, на ўчастку перамагла Сьвятлана Ціханоўская. За яе прагаласаваў 701 чалавек. На другім месцы апынуўся Аляксандар Лукашэнка з 464 галасамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG