Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Байдэн мусіць запрасіць Ціханоўскую на інаўгурацыю


Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Уплывовае амэрыканскае выданьне Washington Post апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны падзеям у Беларусі.

«Тысячы людзей былі затрыманая. Шмат хто зь іх быў пабіты, атрымаў пагрозы і папярэджаньні ня ўдзельнічаць у маршах, быў звольнены з працы, выключаны з унівэрсытэту — але яны працягваюць выходзіць, каб пратэставаць супраць нахабнага крадзяжу прэзыдэнтам Лукашэнкам галасоў на выбарах 9 жніўня, на якіх відавочна перамагла кандыдатка апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская», — гаворыцца ў артыкуле.

Рэдакцыя Washington Post расказвае пра ўжываньне сьвятлашумавых гранат і вадамётаў супраць пратэстоўцаў, пра перасьлед журналістаў і пра сьмерць Рамана Бандарэнкі. «Словы апошняга вядомага допісу спадара Бандарэнкі — „Я выходжу“ — ператварыліся ў адзін зь лёзунгаў пратэстаў».

Выданьне адзначае ўпартасьць беларусаў, якія не спыняюць пратэстаў, нягледзячы на рэпрэсіі і адключэньне сыстэмаў камунікацыі. Артыкул завяршаецца заклікам да новага прэзыдэнта ЗША.

«Абраны прэзыдэнт Джозэф Байдэн мусіць запрасіць спадарыню Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю і сустрэцца зь ёй у Белым доме, каб паказаць сьвету, што Злучаныя Штаты зноў падтрымліваюць дэмакратыю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG