Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае магчымыя санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі


Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.

МАК прыняў такое рашэньне ў сувязі з «усё большай колькасьцю трывожных паведамленьняў датычна атлетаў, чыноўнікаў і спорту ў Беларусі, гаворыцца ў заяве, якую цытуе спартовы сайт Inside the Games.

МАК разгледзіць магчымыя санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які ўзначальвае Аляксандар Лукашэнка. НАК Беларусі абвінавачваюць у дыскрымінацыі спартоўцаў, якія выказваліся супраць гвалту з боку сілавых структур і ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG