Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў забараніла імпарт шэрагу беларускіх харчоў


Ілюстрацыйнае фота

24 лістапада «Россельхознадзор» забараніў імпарт у Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — Барысаўскага мясакамбінату № 1, Берасьцейскага мясакамбінату, прадпрыемства «Коскро» з Горадзенскага раёну і «Юніміт» са Смалявіцкага раёну. Апошнія два прадпрыемствы экспартавалі ў Расею птушынае мяса. Супраць яшчэ аднаго такога прадпрыемства — «Брестские традиции» — увялі рэжым узмоцненага кантролю.

Як паведамляе «Россельхознадзор», у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў знайшлі альбо бактэрыі, альбо шкодныя рэчывы.

Забарона дзейнічае ад 26 лістапада, а рашэньне было апублікаванае напярэдадні візыту ў Беларусь расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. 25 лістапада ён прыбыў у Менску, дзе 26 лістапада мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG