Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала новае антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках прадукцыі зь Беларусі


ААТ "Полацак-Шкловалакно".
ААТ "Полацак-Шкловалакно".

Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб пачатку антыдэмпінгавага расьсьледаваньня паставак цеплаізаляцыйных матэрыялаў зь Беларусі і Расеі.

Прадметам вывучэньня вызначылі цеплаізаляцыйныя матэрыялы, якія ў замежнаэканамічнай дзейнасьці кваліфікуюцца кодам ех 6806 10 00 00: шклавата, мінэральная сылікатная вата і аналягічныя віды мінэральнай ваты, за выключэньнем іх сумесяў.

Са скаргай, што Беларусь і Расея пастаўляюць ва Ўкраіну адпаведную прадукцыю па дэмпінгавых цэнах, у камісію зьвярнулася ўкраінскае прадпрыемства «ОБІО». Гэта прыватнае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў Жытоміры і займаецца вытворчасьцю немэталічнай мінэральнай прадукцыі.

Камісія ўгледзела ў скарзе дастаткова абгрунтаваных доказаў, каб папярэдне прыйсьці да высновы, што пастаўкі цеплаізаляцыйных матэрыялаў зь Беларусі і Расеі ажыцьцяўляюцца па такіх цэнах і ў такіх аб’ёмах, што могуць нашкодзіць нацыянальнаму вытворцу аналягічнай прадукцыі.

Цягам месяца Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны зарэгіструе ўсе зацікаўленыя ў расьсьледаваньні бакі, якія цягам 60 дзён могуць накіраваць свае камэнтары наконт прадмету разгляду.

У Беларусі вытворчасьцю цеплаізаляцыйных матэрыялаў займаюцца некалькі невялікіх прыватных прадпрыемстваў, а таксама дзяржаўныя — ААТ «Полацк-Шкловалакно», горадзенскі шклозавод «Нёман», ААТ «Гомельбудматэрыялы» і іншыя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі Ўкраіны, Беларусь зьяўляецца лідэрам у аб’ёмах паставак цеплаізаляцыйных матэрыялаў сярод усіх гандлёвых партнэраў Украіны. На другім месцы — пастаўшчыкі з Расеі. Толькі за апошнія тры месяцы Ўкраіна купіла ў Беларусі 4,675 тысячы тонаў гэтай прадукцыі на 1,8 мільёна даляраў.

Што ўжо знаходзіцца пад украінскім антыдэмпінгам

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG