Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна выкладчыца звольнілася з БДМУ на знак пратэсту супраць гвалту


Пратэст студэнтаў БДМУ. 28 кастрычніка.

На знак салідарнасьці з ахвярамі рэпрэсій асыстэнтка катэдры эпідэміялёгіі Беларускага дзяржаўнага мэдунівэрсытэту Алена Лагавая заявіла пра звальненьне з пасады, паведамляе тэлеграм-канал студэнтаў гэтай ВНУ.

«У сувязі з грамадзянскай супольнасьцю, якая склалася ў Беларусі на фоне палітычнай і эпідэмічнай сытуацыі ў краіне, не засталіся ў баку і мэдыкі, выкладчыкі-мэдыкі, студэнты-мэдыкі і ў цэлым уся мэдыцынская супольнасьць.

Калі 4-ы месяц адбываюцца рэпрэсіі і гвалт у дачыненьні да людзей і, у тым ліку і мэдыкаў, то гэта выклікае толькі пачуцьцё бясьсільля і бездапаможнасьці.

Мэдыкаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю, звальняюць, выключаюць з унівэрсытэту, арыштоўваюць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, далей падвяргаючы псыхалягічнаму ціску з боку кіраўніцтва.

Таму на у знак салідарнасьці, я, Лагавая Алена Мікалаеўна, прыняла рашэньне аб звальненьні з пасады асыстэнта катэдры эпідэміялёгіі «БДМУ». І маё рашэньне зьяўляецца сьвядомым!»

Алена Лагавая была адной з удзельніц вядомага відэзвароту выкладчыкаў мэдунівэрсытэту, якія падтрымалі пратэсты студэнтаў. На ўдзельнікаў відэазвароту быў ціск з боку начальства.

Старшы выкладчык катэдры фармацэўтычнай хіміі БДМУ Арцём Зяцікаў быў вымушаны звольніцца на пачатку кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG