Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачынаецца працэс перадачы ўлады ад Дональда Трампа Джозэфу Байдэну


Новаабраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

Кіраўніцтва агульных службаў (GSA) ЗША паведаміла Джо Байдэну, які абвясьціў аб сваёй перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах, пра гатовасьць пачаць працэс перадачы
ўлады, паведамляе
«​Голас Амэрыкі»​.

Дзейны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак рэкамэндаваў адміністратарцы Кіраўніцтва агульных службаў адміністрацыі ЗША Эмілі Мэрфі «рабіць тое, што неабходна» ў адпаведнасьці зь першапачатковымі працэдурамі, зьвязанымі зь перадачай улады дэмакрату Джозэфу Байдэну. Аналягічную рэкамэндацыю прэзыдэнт даў сваёй камандзе.

У адпаведнасьці з амэрыканскім заканадаўствам, адміністратарка GSA, якую прызначыў Трамп, павінна афіцыйна прызнаць Байдэна выбраным прэзыдэнтам перш, чым яго камандзе дазволяць ўзаемадзейнічаць са спэцслужбамі і набіраць супрацоўнікаў у новую адміністрацыю.

Выбары ў ЗША адбыліся 3 лістапада. Большасьць галасоў ужо падлічана, але афіцыйныя вынікі апрацоўкі бюлетэняў у штатах будуць вядомыя пазьней. Аднак на падставе наяўных дадзеных 7 лістапада вядучыя амэрыканскія СМІ спрагназавалі перамогу Байдэна на выбарах прэзыдэнта. Сам Байдэн таксама ў звароце да нацыі абвясьціў сябе пераможцам выбараў, з посьпехам на іх яго павіншавалі шматлікія сусьветныя лідэры.

Рэспубліканец Дональд Трамп, які абвінаваціў дэмакратаў у махлярстве і ў тым, што яны «скралі» ў яго перамогу, не прызнае паразы. Ён ініцыяваў шэраг судовых пазоваў з мэтай дамагчыся перагляду вынікаў галасаваньня ў некалькіх штатах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG